
Група незалежных экспертаў ААН выказала сур’ёзную заклапочанасць у сувязі з працягам рэпрэсій у Беларусі пасля чарговага “пераабрання” Аляксандра Лукашэнкі. У сваім звароце, апублікаваным на сайце Савета па правах чалавека, яны падкрэслілі, што ўлады зноў адмовіліся ад запрашэння незалежных міжнародных назіральнікаў, а значыць, выбары не могуць лічыцца сапраўды дэмакратычнымі. Эксперты адзначаюць, што пасля падзей 2020 года палітычныя апаненты працягваюць сутыкацца з адвольнымі затрыманнямі, катаваннямі і несправядлівымі судамі. У справаздачы падкрэсліваецца, што шэраг парушэнняў могуць кваліфікавацца як злачынствы супраць чалавечнасці. Паколькі Лукашэнка мае намер заставацца ва ўладзе яшчэ найменш пяць гадоў, у ААН мяркуюць, што ціск і рэпрэсіі будуць толькі ўзмацняцца. Першы падрабязны даклад эксперты плануюць прадставіць у сакавіку — у ім будуць ахоплены парушэнні правоў чалавека за 2023 і 2024 гады, у тым ліку перыяд перад “выбарамі”.
Беларускае Радыё Рацыя






