Агітаванне камандаў іншых кандыдатаў адбываецца не за сябе саміх, а за дзеючага кіраўніка краіны. Таму пакуль усё выглядае так, што нібыта электаральная кампанія ідзе на карысць аднаго кандыдата – Аляксандра Лукашэнка. Кажа праваабаронца “Вясны” спадарыня Ганна:
– І таму нават цяжка даць нейкую сур’ёзную адзнаку гэтаму ўсяму і звяртаць увагу на нейкія фармальныя парушэнні, якія таксама ўсё адно здараюцца. Таму што гэта ўвогуле ад самага пачатку з’яўляецца не тым, што мусіць даць людзям выказацца, неяк паўплываць. Гэта як проста пастанова загадзя з вядомым для ўладаў вынікам.
Так званыя выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь запланаваныя на 26 студзеня. То бок яны пройдуць менш чым праз два тыдні. Цяпер працягваецца агітацыйная кампанія.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






