Электкампанія-25. Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка расказаў пра тое, што ў Беларусі ўжо пачалі падрыхтоўку «патэнцыйных арганізатараў выбараў праз Акадэмію кіравання». «Выходзім на лакальную падрыхтоўку ў рэгіёнах», — паведаміў Карпенка.

Паводле яго, у прыватнасці, на базе інстытутаў развіцця адукацыі, у тым ліку і ў Гомелі, адчыняюць адпаведныя курсы. Паводле Карпенкі, рашэнне аб даце выбараў прыме парламент, і пасля гэтага ЦВК «пачне арганізацыю ўсіх працэсаў». Наступныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці не пазней за 20 ліпеня 2025 года.
Між тым, аб’яднанне былых сілавікоў BELPOL паведаміла, што лукашэнкаўскія ўлады вырашылі правесці прэзідэнцкія выбары датэрмінова і ўжо нібыта прызначылі дату — 23 лютага 2025 года — і распрацавалі падрабязныя планы «выбарчай кампаніі».
Беларускае Радыё Рацыя