BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Энергасістэма Украіны наблізілася да калапсу праз расейскія ўдары

Энергасістэма Украіны наблізілася да калапсу праз расейскія ўдары, паведамляе Washington Post.

Здымак ілюстрацыйны

Расейскія атакі пагражаюць вывесці з ладу лініі электраперадачы паміж захадам і ўсходам Украіны, што можа фактычна падзяліць энергасістэму. 

Паводле высокапастаўленага еўрапейскага дыпламата, усход Украіны знаходзіцца амаль на мяжы поўнага блэкаўту. Крэмль, як адзначаецца, рэалізуе стратэгію стварэння «энергетычных астравоў», калі рэгіёны застаюцца без генерацыі і паставак электраэнергіі. Крыніцы Washington Post сцвярджаюць, што Кіеў цяпер у адным кроку ад поўнага адключэння электрычнасці.

Беларускае Радыё Рацыя