Дзярждэпартамэнт ЗША паведаміў сёння, што кіраўнік амерыканскай дыпламатыі Энтані Блінкен наведае Польшчу ў чацвер, дзе абмяркуе з уладамі, між іншым, паглыбленне супрацоўніцтва ў галіне абароны і энергетыкі і падтрымку Украіны.
Паводле звестак Дзярждэпартамента, Блінкен сустрэнецца ў чацвер з высокапастаўленымі польскімі палітыкамі і чыноўнікамі, каб абмеркаваць шэраг важных двухбаковых пытанняў, у тым ліку паглыбленне супрацоўніцтва ў галіне абароны і энергетыкі і нашу працу ў якасці саюзнікаў па NATO па падтрымцы абароны Украіны».
Днём раней Блінкен і яго брытанскі калега Лэмі прыбудуць у Кіеў у рамках сумеснага візіту, пра які абодва заявілі на прэс-канферэнцыі ў Лондане.
Беларускае Радыё Рацыя