BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Эрдаган рыхтуецца да сустрэчы з Трампам: Bloomberg

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган плануе ў наступным месяцы паляцець у Вашынгтон на сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Як паведаміў Bloomberg, турэцкі бок ужо працуе над арганізацыяй сустрэчы і разлічвае, што яна адбудзецца бліжэй да канца красавіка. Па словах крыніц агенцтва, Эрдаган лічыць умацаванне партнёрства паміж Анкарай і Вашынгтонам крытычна важным для рэгіянальнай стабільнасці на фоне таго, як Турцыя імкнецца стаць вядучым пасярэднікам у вырашэнні пытанняў ад Украіны да Сірыі.

Крыніцы адзначылі, што роля Турцыі, як асноўнага чальца НАТА, асабліва важная, паколькі ЗША пераглядаюць свае абавязацельствы перад Еўропай.

Выданне ўказала, што Турцыя імкнецца супрацоўнічаць з ЗША і гэта можа датычыць далучэння турэцкіх войскаў да будучай міратворчай місіі ва Украіне, па словах крыніц, знаёмых з гэтым пытаннем.