BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Эрдаган сустрэнецца з Пуціным

Рэджэп Эрдаган абмяркуе з Уладзімірам Пуціным падчас яго маючага адбыцца візіту ў Турэччыну новы механізм, які дазваляе экспартаваць украінскае збожжа праз Чорнае мора.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Турэччыны Хакан Фідан, піша Reuters.

Адзначаецца, што Уладзімір Пуцін наведае Турэччыну 12 лютага – гэта стане першай яго паездкай у краіну NATO пасля ўварвання расейскага ва Украіну ў лютым 2022 года.

“Папярэдняя збожжавая дамова працавала ў рамках вызначанага механізму, цяпер мы ўбачылі, што ёсць магчымасць перайсці да іншага механізму, і цяпер прыкладаюцца намаганні, каб канкрэтызаваць гэтую магчымасць”, – заявіў кіраўнік МЗС Турэччыны.