Ёсць надзея, што Форум Касцюшкі стане штогадовым мерапрыемствам. Сёлета ў Польшчы ён адбыўся першы раз. Гэта месца для дыскусіі МЗС для краінаў-суседак Беларусі, – сваімі думкамі падзяліўся кіраўнік Беларускага дома Алесь Зарэмбюк:

– І вось гэтыя дэкларацыі, якія былі агучаныя, даюць надзею на тое, што беларуская справа дэмакратыі, незалежнасці, абароны правоў чалавека, абароны рэпрэсаваных будзе працягвацца і што ў гэтым свабодны заходні свет, а перадусім нашыя суседзі – Польшча, Літва, Україна і, канешне ж, Швецыя, – будуць падтрымліваць нас у нашым памкненні захаваць незалежнасць і адбудаваць дэмакратыю ў Беларусі.
Арганізатары Форуму Касцюшкі, які адбыўся ў Гданьску 3 і 4 лютага, імкнуцца засяродзіць увагу на дэмакратычных памкненнях беларусаў, разам з тым хочуць узмацніць інтэграцыйныя працэсы ў рэгіёне.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя