BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Эскалацыя канфлікту Ізраіля з Іранам: пагрозы і сцэнары

На фоне нарастаючага супрацьстаяння паміж Ізраілем і Іранам эксперты і палітыкі па-рознаму ацэньваюць патэнцыйныя сцэнары развіцця падзей.

Ілюстрацыйнае фота.

Але ў абедзвюх краінах, нягледзячы на напружанасць, афіцыйны дыскурс у значнай ступені застаецца аптымістычным, пра што распавёў беларускі актывіст з Ашкелона Барыс Балтэ:

– У краіне добра ўспрынялі атакі на Іран. Бо ён быў на адным кроку ад ядзернай зброі. Нават апазіцыя падтрымала ўрад. Людзі разумеюць, што могуць быць абстрэлы. Адразу знішчана ўсё кіраўніцтва ўзброеных сіл Ірана. Людзі Ірана абураны не абстрэламі, а рэжымам аятолаў, рэжымам ісламістаў. Самі іранцы пішуць: даем вам адрас гэтай турмы, разбамбіце іх, вось мы даем вам адрас, дзе сядзяць гэтыя карнікі, разбамбіце іх.

Паводле Балтэ, нягледзячы на засцярогі, выкліканыя магчымасцю эскалацыі, уцягванне іншых гульцоў, такіх як ЗША або краіны Персідскага заліва, у канфлікт наўрад ці будзе наўпроставым. Аднак, магчымыя эканамічныя наступствы для рэгіёна і ўплыў усяго супрацьстаяння на ровень сусветнай эканомікі, у першую чаргу, на энергетычныя ланцужкі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя