BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ізраіль ва ўмовах надзвычайнага становішча

Беларускі актывіст Барыс Балтэ, які жыве ў Ізраілі, пракаментаваў апошнія падзеі вакол Ірана, адзначыўшы спробы Тэгерана ўцягнуць у канфлікт увесь рэгіён:

Барыс Балтэ
Барыс Балтэ

– Так„намагаюцца ўцягнуць як мага больш краінаў, бо, напрыклад, Арабскія Эміраты ўжо разарвалі адносіны з Іранам. Яны намагаюцца ўцягнуць Еўропу, бо ідзе абстрэл Кіпра, які з’яўляецца сябрам Еўразвязу. Там незразумела сам Іран абстрэльвае, ці проксі – Хезбала, бо Хезбале бліжэй з Ірана абстрэльваць тэрыторыю Кіпра.

Пры гэтым у Ізраілі ўведзена надзвычайнае становішча: пачалі працаваць аварыйныя службы, закрытыя школы, многія прадпрыемствы спынілі дзейнасць, а людзі шукаюць сховішчы для абароны ад магчымых атак. Кажа Барыс Балтэ:

– Адменены ўсе заняткі, адмененыя большасць прац, людзі сядзяць практычна ўсе дома, адмененыя ўсе сходы. У асноўным ракет абсалютная большасць недалятае, бо ў Ізраіля добрая супрацьпаветраная абарона. Больш таго, большасць з гэтых ракет збіваецца яшчэ на падлёце да Ізраіля, бо страляць з Ірана – гэта ўсё ж такі далекавата.

Пасля пачатку новай вайны з Іранам Ізраіль таксама распачаў прадухіляльныя атакі і па аб’ектах «Хізбаллы» ў Ліване. Паказальна, што менавіта ракетныя базы, мабільныя ракетныя ўстаноўкі і заводы па вытворчасці ракет сталі галоўнымі мэтамі для атак ЗША і Ізраіля ў першыя дні вайны ў Іране.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя