Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) пастанавіў, што ўлады Украіны не прынялі неабходных мераў, каб прадухіліць масавыя беспарадкі і выратаваць людзей падчас пажару ў будынку абласнога савета прафсаюзаў у Адэсе 2 траўня 2014 года.

Канфлікт паміж прыхільнікамі адзінай Украіны і прарасейскімі сіламі пачаўся пасля анэксіі Крыму і пачатку баявых дзеянняў у Данецкай і Луганскай абласцях. У выніку сутыкненняў быў падпал Дому прафсаюзаў, у якім хаваліся ўдзельнікі «антымайдану». Пажар унёс вялікія страты: загінулі 42 чалавекі, яшчэ шасці былі застрэленыя.
Праз 11 гадоў расследаванне застаецца незавершаным. Суд устанавіў, што падчас беспарадкаў паліцыя ў Адэсе не прыняла належных мер для іх прадухілення, а тагачасны кіраўнік абласнога ўпраўлення Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях, Уладзімір Бадэлан, даў указанне не накіроўваць тэхніку на тушэнне пажару. Праз два гады Бадэлан збег у Расею, і на падставе гэтых доказаў суд абавязаў Украіну выплаціць сваякам загінулых па 15 тысяч еўра. Трое тых, хто выжыў з сур’ёзнымі апёкамі, атрымаюць па 12 тысяч еўра.