BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Эстонія гатовая вяртаць украінцаў прызыўнога ўзросту

Урад Эстоніі гатовы падпісаць з Украінай пагадненне, паводле якога мужчын прызыўнога ўзросту будуць вяртаць у краіну, паведаміў у пятніцу тэлеканал ERR.

Міністэрства абароны Украіны заклікала вярнуць мужчын прызыўнога ўзросту, якія ўцяклі з краіны пасля пачатку расейскай агрэсіі ў мінулым годзе. Эстонія неаднаразова выказвала зацікаўленасць у падпісанні пагаднення з Кіевам аб рэпатрыяцыі мужчын, якія падлягаюць мабілізацыі.

«Калі гэта спатрэбіцца Украіне, Эстонія здолее знайсці і вярнуць гэтых людзей у краіну», – запэўніў міністр унутраных спраў Эстоніі Лаўры Лаанемец (Lauri Laanemets). «Мы ў прынцыпе ведаем, дзе яны і што робяць. Большасць з іх працуе. Яны пражываюць у Эстоніі», дадаў ён.

У бліжэйшыя дні эстонскі міністр павінен прадставіць пісьмовую прапанову аб заключэнні пагаднення паміж дзвюма краінамі. У цяперашні час экстрадыцыя замежнікаў на радзіму магчымая толькі пры ўзбуджанай крымінальнай справе супраць асобы.

Больш за 7 тысяч мужчыны з Украіны мабілізацыйнага ўзросту падалі заявы аб часовай абароне ў Эстоніі.