Урад Эстоніі прыняў рашэнне зрабіць санкцыі супраць Беларусі бестэрміновымі, працягнуўшы забарону на ўезд для ключавых прадстаўнікоў рэжыму ў Беларусі.
Ініцыятыву ўнёс міністр замежных спраў Маргус Цахкна, падкрэсліўшы, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменнай, а падтрымка Менскам расейскай агрэсіі супраць Украіны толькі ўзмацняе неабходнасць ціску.

Па загадзе міністра, у спісе асоб, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі, значацца 273 чалавекі, у тым ліку высокапастаўленыя чыноўнікі, суддзі, сілавікі, прапагандысты і набліжаныя да Аляксандра Лукашэнкі. У тым ліку і сам Лукашэнка, якога ні Эстонія, ні шэраг іншых краін ЕЗ не лічаць легітымным кіраўніком дзяржавы. Санкцыі ўпершыню былі ўведзеныя Эстоніяй у 2020 годзе на фоне масавых пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Раней яны некалькі разоў падаўжаліся і былі часовымі.






