Эстонія перадае Украіне новы пакет вайсковай дапамогі, паведаміў прэм’ер-міністр Эстоніі Крыстэн Міхал.

“Каб умацаваць пазіцыі Украіны і ўзмацніць ціск на Расею, Эстонія адпраўляе 10 тысяч артылерыйскіх боепрыпасаў і 750 тысяч прадуктовых набораў для ўкраінскіх байцоў”, – напісаў ён у сацсетцы Х.
Акрамя таго, з ягоных слоў, пры першай жа магчымасці гэтая дапамога будзе дапоўненая “нашай уласнай прадукцыяй абароннай прамысловасці на суму больш за 100 млн еўраў”.
“Украіна павінна сама вырашаць сваю будучыню. Вы заўсёды можаце разлічваць на падтрымку Эстоніі”, – запэўніў Міхал.
Беларускае Радыё Рацыя






