BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея фармуе вакол Эстоніі наступальны патэнцыял

«Ваяўнічасць і ваенны патэнцыял Расеі павялічваецца, а мілітарызацыя грамадства паглыбляецца, паколькі Крэмль абраў шлях доўгатэрміновай канфрантацыі з Захадам», — мяркуюць у выведцы Эстоніі. 

У Дэпартаменце знешняй выведкі Эстоніі заявілі, што мэта абвешчанай у Расеі рэформы арміі — вайсковае дамінаванне ў рэгіёне Балтыйскага мора і павелічэнне колькасці расейскіх войскаў на межах Эстоніі.

Паводле эстонскай выведкі, адзін з імаверных сцэнараў прадугледжвае павелічэнне ў два разы асабовага складу сухапутных і паветрана-дэсантных войскаў Расеі на эстонскім кірунку, як гэта было ў выпадку з Украінай перад пачаткам уварвання 24 лютага 2022 года.

Беларускае Радыё Рацыя