З заявай выступілі дэпутаты Еўрапейскага парламенту Юозас Алекас і Пятрас Аўштравічус. Дэпутаты Еўрапарлямэнту зноў заклікалі Менск спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх палітвязняў.

«Неадкладна спыніць усе рэпрэсіі, пераслед і адвольныя затрыманні», вызваліць усіх палітычных зняволеных і іх сямейнікаў, у заяве зазначаецца, што «Нядаўнія рэйды і ператрусы ў дамах палітычных зняволеных, праведзеныя апаратам бяспекі рэжыму, прывялі да арышту больш як 200 чалавек. Большасць арыштаваных – жанчыны, жонкі і маці палітвязняў, у тым ліку Марына Адамовіч, жонка палітвязня, Мікалая Статкевіча», – адзначаюць палітыкі.
Дэпутаты заклікалі сустрэць «гэтыя злачынныя дзеянні рэжыму», а таксама справу так званых «аналітыкаў Ціханоўскай», якім выстаўлена завочнае абвінавачанне, «дадатковым адказам з боку ЕЗ у выглядзе ўзмацнення ціску на рэжым у выглядзе санкцый»






