BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўракамісар па ўнутраных справах і міграцыі падтрымаў пазоў Літвы супраць Беларусі

Пра “ўсебаковую падтрымку” таго, што робіць Літва і іншыя дзяржавы — сябры Еўразвязу ў пытанні вяртання сродкаў заявіў у інтэрв’ю агенцтву BNS еўракамісар унутраных спраў і міграцыі Магнус Брунэр падчас візіту ў Вільню.

“Мы спрабуем зрабіць усё гэта з дапамогай рэалізацыі Пакта аб міграцыі і прытулку, з дапамогай сістэмы вяртання мігрантаў, з дапамогай канцэпцыі бяспечнай трэцяй краіны“, — падкрэсліў еўрачыноўнік.

Літва патрабуе ад Беларусі больш за 200 мільёнаў еўра ў якасці кампенсацыі шкоды, нанесенай міграцыйным крызісам. Гэтая сума значыцца ў пазове, які Вільня падала 19 траўня ў Міжнародны суд  ААН.

У Міністэрстве замежных спраў Польшчы заявілі, што Варшава разглядае магчымасць далучыцца да згаданага пазову Літвы.

Да такога кроку Польшчу, Латвію і іншыя краіны заклікала, у прыватнасці, Святлана Ціханоўская.

Беларускае Радыё Рацыя