Еўракамісія папросіць Венгрыю растлумачыць, якім чынам краіна мае намер пускаць да сябе па спрошчанай працэдуры грамадзян Беларусі і Расеі, і як будуць выконвацца патрабаванні па ўездзе ў Шэнгенскую зону. Пра гэта распавяла спікерка Еўракамісіі Аніта Хіпер. Еўракамісія будзе ў кантакце з венгерскімі ўладамі з нагоды рашэння Венгрыі пускаць на сваю тэрыторыю грамадзян Беларусі і Расеі па спрошчанай працэдуры. Еўракамісія хоча высветліць, наколькі маштабнымі будуць візавыя паслабленні і іх адпаведнасць нормам бяспекі.
У пачатку ліпеня Венгрыя апублікавала дакумент, згодна з якім дзеянне праграмы «Нацыянальная карта» пашыраецца на грамадзян шэрагу краін, у тым ліку Беларусі і Расеі. Карта выдаецца на два гады, дае магчымасць жыць і працаваць у Венгрыі. Гэтае рашэнне выклікала абурэнне Еўрапарламенце.