BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўракамісія пачынае перамовы пра ўступленне Украіны ў ЕЗ

Еўрапейская камісія мае намер ужо сёння, 7 чэрвеня, выступіць з прапановай пра пачатак перамоваў па ўступленні Украіны і Малдовы ў Еўразвяз. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы піша газета Financial Times. 

У Еўракамісіі хочуць паспяшацца, каб паспець да пераходу старшынства ў ЕЗ да Вугоршчыны, патлумачылі крыніцы. Нагадаем, Будапешт спрабуе тармазіць вылучэнне дапамогі Украіне.

Сёння, 7 чэрвеня, Еўракамісія абвесціць, што “Украіна ўжо адпавядае крытэрыям у частцы антыкарупцыйных мер, абмежаванняў на палітычнае лобі, правілаў дэкларавання маёмасці чыноўнікаў і абароны моў нацыянальных меншасцяў,  якія заставаліся нявыкананымі”. 

І ўжо ў чэрвені еўрачыноўнікі плануюць пачаць фармальныя перамовы з Кіевам і Кішынёвам, “каб падаць абодвум краінам пазітыўны сігнал адносна іх надзей на ўступленне ў ЕЗ”.

Беларускае Радыё Рацыя