Еўрапейскі парламент сёння павінен прагаласаваць за прыняцце рэзалюцыі, якая датычыцца працяглых рэпрэсій і нелегітымных “выбараў” у Беларусі.

Праект рэзалюцыі, які трапіў у распараджэнне Радыё Свабода, рашуча асуджае запланаваныя на 26 студзеня прэзідэнцкія “выбары” ў Беларусі, называючы іх «фальшывымі» за рэпрэсіўнае асяроддзе і адсутнасць дэмакратычных стандартаў. Выбарчая кампанія праходзіць пад знакам запалохвання выбаршчыкаў, задушэння незалежных СМІ і недапушчэння дэмакратычных кандыдатаў.
У праекце рэзалюцыі таксама адзначаецца, што ў Беларусі ўтрымліваюць пад вартай больш за 1250 палітвязняў, многія з якіх сутыкаюцца з катаваннямі, пагрозай для жыцця, адмовай у медыцынскай дапамозе. Пацвярджаецца падтрымка беларускіх дэмакратычных сілаў на чале са Святланай Ціханоўскай і заклікаецца да адзінства дэмакратычных рухаў.
Беларускае Радыё Рацыя