BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўрапарламент намінаваў Анджэя Пачобута на прэмію імя Сахарава

Дэпутаты Еўрапарламента адабралі трох фіналістаў прэміі імя Андрэя Сахарава за 2025 год, паведамляе europarl.europa.eu.

Тройка фіналістаў прэміі імя Сахарава «За свабоду думкі» за 2025 год выглядае наступным чынам (у алфавітным парадку):

-Зняволеныя журналісты, «якія змагаюцца за вашу і нашу свабоду», — Анджэй Пачобут з Беларусі і Мзія Амаглабэлі з Грузіі;

-Журналісты і гуманітарныя работнікі ў Палестыне і ўва ўсіх зонах канфліктаў, якіх рэпрэзентуюць Палестынскі сіндыкат журналістаў, Чырвоны Паўмесяц і Блізкаўсходняе агенцтва дапамогі палестынскім уцекачам ААН;

-Сербскія студэнты.

За палітвязня Анджэя Пачобута ў Еўрапарламенце праходзіла прамацыйная кампанія, ініцыяваная кіраўніцай дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Малгажатай Гасеўскай.