
22 кастрычніка Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі, прысвечаную пяці гадам пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Рэзалюцыя падкрэслівае, што ні Еўрапарламент, ні ягоныя партнёры не прызнаюць Аляксандра Лукашэнку ў якасці законнага кіраўніка Беларусі, і залічваюць яго у «саўдзельніка Расеі ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны».






Рэзалюцыя ўтрымлівае заклікі да неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў, падтрымкі незалежных СМІ і грамадскіх арганізацый, а таксама заклікае да новых, свабодных выбараў у Беларусі. Галасаванне па рэзалюцыі прайшло з шырокай падтрымкай дэпутатаў Еўрапарламента.
* * *
Далей адбываюцца дэбаты ў Еўрапарламенце пра сітуацыю ў Беларусі — роўна праз пяць гадоў пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020-га. Пазней сёння ж дэпутаты правядуць галасаванне па супольнай рэзалюцыі “Joint Motion for a Resolution on the situation in Belarus, five years after the fraudulent presidential elections” (2025/2900(RSP)), падрыхтаванай прадстаўнікамі ўсіх асноўных палітычных груп Еўрапарламента.
***
Святлана Ціханоўская выступае перад дэпутатамі Еўрапарламента, расказваючы пра важнасць падтрымкі Еўропы для Беларусі.
На трыбуне перад Ціханоўскай тэчка з выявай палітзняволенага Андрэя Пачобута, якая нагадвае аб сітуацыі з палітычнымі вязнямі ў Беларусі. У выступе дэмакратычнач лідарка падкрэсліла неабходнасць міжнароднай салідарнасці і падтрымкі беларускіх дэмакратычных сіл. Яна сказала пра неабходнасць перамогі Украіны, якая стане шляхам незалежнасці і іншых краін. Падкрэсліла салідарнасць беларусаў з украінцамі.

скрыншот
Ціханоўская падчас выступлення асабліва падзякавала Старшыні дэлегацыі па сувязях з Беларуссю ў Еўрапейскім парламенце Малгажаце Гасеўскай за непахісную падтрымку беларускіх дэмакратычных ініцыятыў і ўвагу да лёсу палітзняволеных, уключаючы Анджэя Пачобута, чый лёс сімвалічна адлюстраваны на тэксце перад трыбунай.

скрыншот
Ціханоўская падзякавала Раберце Мэтсоле і ўсім парламентарыям за падтрымку Беларусі цягам пяці гадоў, асобна рапарцёру Хельмуту Брандштэтэру.
Гучыць падзяка за прыняцце палітвязняў, подпісы паштовак, удзел у акцыях салідарнасці, галасаванні за рэзалюцыі.
Асабліва яна адзначыла лёс мужа, Сяргея Ціханоўскага, і іншых палітвязняў: тысячы сем’яў па-ранейшаму разлучаныя.
Вызваленне Сяргея стала магчымым дзякуючы міжнароднай салідарнасці і супрацы з ЗША.
Але рэпрэсіі працягваюцца, нават «памілаваныя» не цалком свабодныя, КДБ працягвае ціск на сем’і.

скрыншот
Важная ацэнка прагучала па агульным стане Беларусі: Лукашэнка выкарыстоўвае людзей як разменныя фішкі, хоча санкцыі зняць і вярнуцца да «звычайнага жыцця».
Аднак рэжым слабее: эканоміка стагнуе, залежнасць ад Расеі вялікая, рэпрэсіі працягваюцца не з-за моцы, а з-за страху страціць кантроль.
Прагучыў закліка да свету. ЗША павінны арыентавацца на гуманітарную дапамогу і вызваленне людзей.
Еўразвяз павінен захоўваць санкцыі дзеля сістэмных і непарушальных змяненняў у краіне.
Важна захоўваць ціск пакуль рэжым не перастане арыштоўваць людзей, выкарыстоўваць міграцыйны шантаж і падтрымліваць вайну Расеі.
Святлана Ціханоўская ўзгадала і Украіну: Беларусь ідзе ў салідарнасці з Украінай: добраахвотнікі з Беларускага палка Каліноўскага ваююць на фронце.
Перамога Украіны адкрые шлях для Беларусі і іншых краін, якія жывуць у цені імперыі.
Заклік да санкцый супраць Расеі і адказнасці Пуціна і Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці.
Па-беларуску Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў да надзеі і цярплівасці: «Ніколі не губляйце надзею. Ніколі не здавайцеся. Калі мы разам і верым — мы ўсё адолеем!».
“Беларусь стане гісторыяй поспеху і еўрапейскай будучыняй, а рэжым Лукашэнкі — мінулае”.
Пасля Святлана Ціханоўская перадала слова свайму мужу Сяргею Ціханоўскаму.

скрыншот
Сяргей Ціханоўскі таксама выступаў на ангельскай мове. Ён падкрэсліў, што Беларусь павінна стаць мостам паміж Еўропай і Расеяй, а не нейкай буфернай зонай. Найперш Еўропа павінна займацца беларускай сітуацыяй дзеля бяспекі на ўсім кантыненце. У беларусаў ёсць план, а Еўропа мае інструменты і механізмы, каб гэты план рэалізаваць. Закончыў сваю прамову Сяргей Ціханоўскі воклічам “Жыве Беларусь!”.

скрыншот
***
22 кастрычніка кіраўнікі палітычных груп і старшыня Еўрапарламента Рабэрта Мэтсола вызначыліся з лаўрэатамі прэміі імя Сахарава «За свабоду думкі» 2025 году.
Еўрапарламент уганараваў зняволенага ў Беларусі журналіста і аднаго з лідараў польскай меншасці Анджэя Пачобута прэміяй Сахарава. Таксама гэтую прэмію прысудзілі Мзіі Амаглабэлі з Грузіі.
Яшчэ 9 верасня група еўрапейскіх кансерватараў і рэфарматараў, да якой належыць польская партыя «Права і справядлівасць» у Еўрапейскім Парламенце ў Страсбургу, рэкамэндавала ўзнагародзіць прэміяй Андрэя Сахарава беларускага палітычнага вязня Анджэя Пачобута. 16 кастрычніка чальцы камітэтаў замежных справаў і развіцця Еўрапейскага Парламенту прагаласавалі за Пачобута як аднаго з фіналістаў прэміі імя Сахарава «За свабоду думкі» 2025 года.
***
22 кастрычніка ў Еўрапарламенце абмяркоўваецца сітуацыя ў Беларусі пасля 5 гадоў з часу сфальшаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Пасля 12-й гадзіны на гэтым паседжанні ў Еўрапарламенце выступаюць Святлана і Сяргей Ціханоўскія. А 12.30 плануецца прыняццё рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі.






