BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі

19 верасня ў Страсбургу Еўрапейскі парламент ухваліў рэзалюцыю «Аб цяжкім становішчы палітвязняў у Беларусі». Рэзалюцыю прынялі большасцю галасоў: дакумент падтрымалі 549 парламентароў, 21 прагаласаваў супраць, 37 устрымаліся.

Праект рэзалюцыі Еўрапарламента (канчатковы тэкст пакуль не апублікаваны) змяшчае 9 пунктаў. У ім, сярод іншага, выказваюць занепакоенасць становішчам палітвязняў у Беларусі, заклікаюць «Еўразвяз і яго сяброў працаваць над прыцягненнем да адказнасці за злачынствы рэжыму Лукашэнкі і актыўна прымяняць прынцып універсальнай юрысдыкцыі».

Беларускае Радыё Рацыя