BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўрапарламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы

Бюро дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю выступілі з заявай з нагоды галадоўкі палітзняволенай Вікторыі Кульшы, паведамляе “Вясна”. Гэта яе шостая галадоўка з моманту затрымання на знак пратэсту з яе незаконным утрыманнем у няволі.

Фота з адкрытых крыніц

У Еўрапейскім парламенце залікалі ўлады Беларусі прадаставіць Вікторыі неадкладны доступ да медыцынскай дапамогі і спыніць усе формы палітычнага пераследу ў дачыненні да яе і іншых мірных актывістаў у Беларусі. Акрамя таго, Еўрапейскі парламент заклікаў Еўрапейскі Звяз увесці адрасныя санкцыі ў дачыненні да асоб, адказных за пераслед Вікторыі Кульшы, а таксама актывізаваць дыпламатычныя намаганні, накіраваныя на забеспячэнне неадкладнага і безумоўнага вызвалення палітзняволенай.

«Ёсць асцярогі, што яна можа стаць першай жанчынай-палітзняволенай, якая памрэ ў зняволенні ў Беларусі пры рэжыме Лукашэнкі».