Еўрапейская арганізацыя па ядзерных даследаваннях сёння афіцыйна спыняе супрацоўніцтва з Беларуссю і Расеяй, піша швейцарскае выданне Swissinfo. Гэты крок — рэакцыя на ўварванне Расеі ва Украіну.
Названая арганізацыя з’яўляецца самым буйным у свеце цэнтрам фундаментальных даследаванняў у галіне фізікі элементарных часціц. Менавіта ў яе сценах знаходзіцца Вялікі адронны калайдар.
Рашэнне краін-удзельніц арганізацыі спыніць кааперацыю з Менскам і Масквой закране перш за ўсё навуковыя інстытуты.
Беларускае Радыё Рацыя