Франка-Брытанская група Eutelsat вядзе перамовы з Еўрапейскім звязам пра тое, каб яе спадарожнікі OneWeb у перспектыве замянілі Starlink амерыканскага мільярдэра Ілана Маска, стаўшы іх альтэрнатывай ва Украіне, паведамляе агенцтва Reuters.

“Мы абменьваемся думкамі з ЕЗ аб тым, як мы можам унесці свой уклад ва ўзмацненне намаганняў Украіны”, – сказаў прадстаўнік Eutelsat, дадаўшы, што ў кампаніі ёсць геастацыянарныя спадарожнікавыя магутнасці, прыдатныя для некаторых прыкладанняў у рэгіёне. Еўразвяз раней ужо абмяркоўваў з Украінай магчымасць выкарыстання Govsatcom у якасці магчымай альтэрнатывы Starlink.
Раней паведамлялася, што ЗША могуць адключыць Украіну ад доступу да сістэмы спадарожнікавага інтэрнэту Starlink у выпадку няўдачы перамоваў аб угодзе з прыроднымі рэсурсамі.
Беларускае Радыё Рацыя






