BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўрапейскі вектар беларускіх дэмакратычных сілаў

Ён паказвае, як Офіс Святланы Ціханоўскай у чарговы раз на міжнароднай арэне выцясняе Аляксандра Лукашэнку. «Калі прыйдзе час, дэмакратычная Беларусь пагрукаецца ў дзверы Еўропы», так сказала дэмакратычная лідарка падчас сустрэч на высокім узроўні на палях Рады Еўропы.

Пра гэта кажа дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі:

– Гэта адзін з крокаў, з якім Беларусь набліжаецца да Еўропы, Еўразвязу. Таму што агулам, уступленне ў Раду Еўропы мусіць быць такім першым крокам перад тым, каб уступаць у Еўразвяз. Таму сапраўды гэта такая прыступка да Еўропы, Еўразвязу. Ну і таксама ў самой рэзалюцыі ёсць парада да камітэту міністраў Рады Еўропы, каб супрацоўніцтва з еўрапейскімі структурамі беларускімі дэмакратычнымі сіламі павялічвалася. Акурат па пытаннях уваходу ў Еўразвяз.

Менавіта такі курс, прыгадаем, Аб’яднаны пераходны кабінет дэклараваў на праграмнай канферэнцыі «Новая Беларусь».

Беларускае Радыё Рацыя