Вярхоўная прадстаўніца Еўразвяза ў замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас заявіла, што ЕЗ вітае вынікі перамоў Украіны і ЗША ў Саудаўскай Аравіі.
“Еўрапейскі звяз вітае сумесную заяву Украіны і Злучаных Штатаў Амерыкі па выніках іх сустрэчы ў Каралеўстве Саудаўская Аравія, уключаючы прапановы па пагадненні аб спыненні агню, гуманітарныя намаганні і аднаўленне абмену разведвальнай інфармацыяй і дапамогі па бяспецы з боку ЗША”, – гаворыцца ў заяве, апублікаваным на вэб-партале Савета Еўропы.
“Цяпер Расея павінна прадэманстраваць сваю гатоўнасць да дасягнення міру,” – заявіла Калас.
Нагадаем, што ў супольнай заяве па выніку перамоў 11 сакавіка, якую апублікаваў ўкраінскі бок на сайце прэзідэнта Украіны, гаворыцца: «Украіна выказала гатоўнасць прыняць прапанову ЗША аб неадкладным увядзенні часовага 30-дзённага рэжыму спынення агню, які можа быць прадоўжаны з узаемнай згоды бакоў пры ўмове прыняцця і адначасовага выканання Расейскай Федэрацыяй. Злучаныя Штаты дадуць зразумець Расеі, што ўзаемнасць з боку Расіі ёсць ключом да дасягнення міру».





