BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўрапейскія дыпламаты ўсклалі кветкі да крыжоў у Курапатах

Група дыпламатаў з краінаў Еўразвязу ўсклала кветкі да курапацкіх крыжоў. Часовая павераная Літвы ў справах Беларусі Аста Андрыяўскене паведаміла пра візіт групы еўрапейскіх дыпламатаў у месца масавых расстрэлаў грамадзян савецкім НКВД.

Фота: x.com/AstaAndr/status

«Напярэдадні Дзядоў, Дня памяці продкаў, паводле даўняй традыцыі дыпламаты краін Еўрапейскага Звязу наведалі Курапаты, каб ушанаваць памяць пра незлічоныя жыцці і таленты, знішчаныя пошасцю таталітарызму», — напісала яна ў сацыяльнай сетцы Х

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году супрацоўнікі НКВД расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў. Падзеі атрымалі назву «чорнай ночы».