“12 лістапада 2020 года ад рук рэжыму ў Беларусі загінуў Раман Бандарэнка. Амаль праз чатыры гады ў лукашэнкаўскай калоніі памёр палітвязень Дзмітрый Шлетгаўэр. З 2020 года ў турмах Беларусі памерлі сем палітвязняў. Абарвалася занадта шмат жыццяў. Мы памятаем пра гэтыя ахвяры і заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў“.
Пад заявай падпісаліся амбасады Нямеччыны, Славакіі, Польшчы, Вялікабрытаніі, Літвы, Латвіі, Румыніі, Швецыі, Нідэрландаў, ЗША, Аўстрыі, Баўгарыі, Чэхіі, Ірландыі.
Крыніца: t.me/viasna96