BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўрапейскія дыпмісіі заклікалі вызваліць беларускіх журналістаў

Пасольствы Вялікабрытаніі, Швецыі, Германіі, Літвы і прадстаўніцтва Еўразвяза ў Беларусі заклікалі ўлады вызваліць беларускіх журналістаў, якія застаюцца за кратамі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве, апублікаванай дыпмісіямі з нагоды Міжнароднага дня барацьбы з беспакаранасцю за злачынствы супраць журналістаў, які адзначаецца 2 лістапада.

Фота: Aleksander Kalka/ZUMA Wire

«Сёння — Міжнародны дзень барацьбы з беспакаранасцю за злачынствы супраць журналістаў. У Беларусі як мінімум 24 журналісты несправядліва пазбаўлены волі, многія іншыя вымушаныя жыць у выгнанні. Рэпрэсіі супраць журналістаў супярэчаць міжнародным абавязацельствам Беларусі. Мы заклікаем да іх вызвалення», — адзначаецца ў заяве.

Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у зняволенні знаходзяцца 28 прадстаўнікоў СМІ.