Паводле нямецкага выдання BILD, еўрапейскія лідары лічаць, што як мінімум чатыры ключавыя пункты прапанаванага ЗША «мірнага плана» для Украіны павінны быць змененыя.

Асноўнае непрыманне выклікае прапанова аб тэрытарыяльным падзеле — прызнанне ўсяго Данбаса і Крыма расейскімі. Еўрапейцы катэгарычна не згодныя з такім падыходам.
Акрамя таго, план прадугледжвае скарачэнне колькасці ўкраінскіх войскаў, якія і без таго значна саступаюць расейскай арміі. Гэты пункт таксама будзе абмяркоўвацца.
Сур’ёзныя сумневы выклікаюць і прапанаваныя ЗША гарантыі бяспекі для Украіны. Лідары ЕЗ адзначаюць, што гарантыі з боку Расеі не маюць надзейнай сілы — нагадваюць, што падобнае абяцанне ўжо давалася ў 1994 годзе ў межах Будапешцкага мемарандума, але не перашкодзіла расейскай агрэсіі.
Яшчэ адна спрэчная частка плана датычыцца замарожаных расейскіх актываў на суму каля 300 мільярдаў еўра. Паводле BILD, Дональд Трамп хоча не толькі накіраваць 100 мільярдаў еўра амерыканскіх інвестыцый у Расею з атрыманням 50-працэнтнай долі прыбытку для ЗША, але і стварыць амерыкана-расейскі інвестыцыйны фонд на базе гэтых замарожаных сродкаў.






