Еўрапейскія лідары прадставілі шасціпунктны план гарантый бяспекі для Украіны. Ён прадугледжвае пастаянную ваенную падтрымку і захаванне колькасці Узброеных сіл Украіны на ўзроўні каля 800 тысяч чалавек у мірны час.

План гарантуе стварэнне шматнацыянальных вайсковых сіл пад еўрапейскім кіраўніцтвам пры падтрымцы ЗША, мае механізм кантролю спынення агню з міжнародным маніторынгам, юрыдычна абавязковыя гарантыі бяспекі ў выпадку нападу, фінансаванне аднаўлення і кампенсацыю шкоды з боку Расеі з захаваннем замарожаных актываў у Еўразвязе, а таксама падтрымку ўступлення Украіны ў Еўрапейскі звяз.
Беларускае Радыё Рацыя






