BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўрапейскія лідары сабраліся ў Кіеве

Сёння раніцай у Кіеў прыбылі лідары Францыі, Польшчы, Вялікабрытаніі і Германіі. Як паведамляе карэспандэнт УНІАН, на чыгуначным вакзале прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска сустрэлі міністр замежных справаў Андрэй Сібіга і кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак. За Тускам у сталіцу разам на цягніку прыбылі і новы канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, брытанскі прэм’ер Кір Стармер і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

У Кіеве яны правядуць сустрэчу т. з. «кааліцыі ахвотных», якая аб’ядноўвае Вялікабрытанію, Эстонію, Фінляндыю, Ісландыю, Латвію, Літву, Нідэрланды, Нарвегію, Швецыю і Украіну.

Офіс прэзідэнта Украіны распаўсюдзіў кадры з сустрэчы лідараў еўрапейскіх краін на кіеўскім вакзале. “Шмат працы, нямала тэм для абмеркавання. Трэба заканчваць гэтую вайну справядлівым мірам. Трэба прымусіць Маскву пайсці на спыненне агню”, – пракаментаваў кіраўнік ОП Андрэй Ярмак.

Кіраўнік МЗС Украины Андрэй Сібіга таксама заявіў, што сёння будзе насычаны дзень і надзвычай важныя сустрэчы. “Чакаем важныя рашэнні і далейшае “цэментаванне” еўрапейскай салідарнасці і падтрымкі Украіны”, – адзначыў міністр.