Лідар беларускага вызвольнага руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк лічыць памылкай раскол сярод саюзнікаў па NATА пад час амерыкана-ізраільскай ваеннай аперацыі супраць Ірана. Адмова Іспаніі выкарыстоўваць базы і нежаданне NATА ўмешвацца ў канфлікт сведчаць пра нерашучасць саюзнікаў, у той час як сучасны Іран – гэта расcаднік зла для ўсяго свету.

Гаворыць Зянон Пазьняк:
– Магу толькі сказаць, што ўся Еўропа левая і разумных палітыкаў, якія б маглі пралічваць палітыку Еўропы, якія маюць адказнасць за Еўропу, за сваю нацыю, там малавата, таму яны робяць памылкі не толькі ў адносінах да Штатаў і Ірана, а ў адносінах да Украіны, Беларусі. Пра Беларусь і казаць няма чаго, фактычна праводзіцца антыбеларуская палітыка.
Адмова Мадрыда выкарыстоўваць базы Рота і Морон-дэ-ла-Фронтера прывяла да тэрміновага перабазавання самалётаў у Германію, што ўскладняе лагістыку аперацыі і падаўжае час рэагавання на пагрозы.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя






