
Канферэнцыя «Перспектывы інтэграцыі Украіны і Беларусі ў ЕЗ: ацэнка будучыні» пройдзе 28 чэрвеня ў Лондане з удзелам беларускіх экспертаў. Сярод спікераў запрошана і Святлана Ціханоўская разам з паплечнікамі. Пра дэталі ўдзелу распавёў Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі:
— Будзем абмяркоўваць як украінскі шлях да Еўразвязу, так і шляхі беларускай еўраінтэграцыі. Фінальная панэль будзе звязаная з тым, як украінцы і свабодныя беларусы, як нашыя высілкі могуць сыходзіцца, быць супольнымі, каб рухацца ў еўрапейскім кірунку. Будзем спадзявацца, што зможам знайсці шмат пунктаў сыходжання, абмяняемся практыкамі.
Вядома, што канферэнцыю ў Лондане арганізуюць Украінска-беларускі хаб ва Уорыцы (WUB; Вялікабрытанія) і Офіс па сувязях з Еўрапейскім парламентам (EPLO). Спікерамі выступяць прадстаўнікі парламента Вялікабрытаніі, еўрапейскіх інстытутаў, а таксама эксперты з Украіны і Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя






