BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Перамовы з Украінай і Малдовай пра уступленне ў ЕЗ пачнуцца 25 чэрвеня

Еўрасавет пацвердзіў пачатак перамоваў аб уступленні з Украінай і Малдовай. Аб гэтым паведаміла бельгійскае старшынства ЕС.

Рашэнне адкрывае дарогу для пачатку перамоваў 25 чэрвеня ў Люксембургу, дзе пройдуць міжурадавыя канферэнцыі з Украінай і Малдовай.

Сёння, 21 чэрвеня, прэзідэнт Малдовы Мая Санду падпісала ўказ аб пачатку перамоваў і прызначыла галоўнага перамоўшчыка ад краіны. Пра гэта яна паведаміла ў сацсетцы X.

“Уступленне ў ЕС – гэта наш шлях да міру, працвітання і лепшага жыцця для ўсіх грамадзян. Жадаю нашай дэлегацыі поспехаў у афіцыйным пачатку перагавораў у Люксембургу на наступным тыдні”, – напісала яна.

Віцэ-прэм’ер па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Крысціна Герасімава будзе галоўным перагаворшчыкам ад Малдовы. Перамовы аб уступленні Малдовы (і Украіны) у Еўразвяз пачнуцца 25 чэрвеня.

Санду адзначыла, што мэтай з’яўляецца падрыхтаваць краіну да ўступлення ў ЕЗ да 2030 года.