Еўразвяз дадаў у санкцыйны спіс яшчэ 28 асоб за ўдзел у рэпрэсіях у Беларусі.
Сённяшні спіс уключае пракурораў, суддзяў, якія выносілі палітычна матываваныя рашэнні, турэмшчыкаў, губазікаўцаў.
Ірына Акуловіч
У спіс уключана таксама група доўгатэрміновых прыхільнікаў Лукашэнкі, якія атрымоўвалі выгоды ад рэжыму. Сярод іх генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч; старшыня Маладзёжнага савета пры Нацыянальным сходзе Мікіта Рачылоўскі; былы кіраўнік БЕЛТА Дзмітры Жук.
“Гэтыя прапагандысты свядома прадстаўляюць беларускаму грамадству ілжывую інфармацыю пра рэпрэсіі, якія праводзяць дзяржаўныя структуры, распаўсюджваюць дэзінфармацыю як ад беларускіх, так і ад расійскіх уладаў, і распальваюць варожасць у дачыненні да дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці”, — гаворыцца ў паведамленні.
Беларускае Радыё Рацыя