Адбылося гэта на саміце ЕЗ у Бруселі з удзелам украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Прэзідэнт Еўрасавета Шарль Мішэль, Уладзімір Зяленскі і кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен / x.com/CharlesMichel/
Як піша hromadske.ua, дакумент прадугледжвае падтрымку Украіны па праграме Ukraine Facility на 50 мільярдаў еўра, а таксама тэрміновыя кансультацыі на працягу сутак у выпадку верагоднай агрэсіі супраць украінскай дзяржавы ў будучыні. У ім ідзе гаворка пра доўгатэрміновую абаронную дапамогу (у тым ліку пастаўкі зброі) і пра “будучыню Украіны і яе грамадзян у Еўразвязе”, пра аднаўленне краіны ў пасляваенны час.
Раней Зяленскі анансаваў падпісанне гэтых пагадненняў, адзначаючы, што пагадненне з Еўразвязам “упершыню замацуе абавязанні ўсіх 27 дзяржаў надаваць Украіне шырокую падтрымку, нягледзячы на любыя інстытуцыйныя змены ўнутры”.






