Еўрапейскі звяз падрыхтаваў шэраг новых санкцый супраць лукашэнкаўскага рэжыму, каб закрыць шчыліны, праз якія афіцыйны Менск дапамагае Расеі ў вайне супраць Украіны. Пра гэта Радыё Свабода даведалася ад інфармаваных крыніц у Брусэлі.

Чакаецца, што адпаведныя ўстановы Еўразвязу разгледзяць новыя санкцыі цягам некалькіх тыдняў. Сярод абмежаванняў, якія ёсць у новым пакеце, наступныя: уводзіцца забарона на пастаўкі ў Беларусь некаторых тыпаў праграмнага забеспячэння;
абмяжоўваецца імпарт алюмінію з Беларусі;
пашыраецца забарона для еўрапейскіх кампаній на аказанне будаўнічых паслуг у Беларусі;
уводзяцца дадатковыя меры кантролю за фінансавымі аперацыямі беларускіх кампаній у ЕЗ.
Адзначаецца, што мэта новага пакету санкцый — максімальна абмежаваць удзел Беларусі ў расейскай ваеннай машыне і перакрыць усе магчымыя шляхі абыходу еўрапейскіх абмежаванняў.
Беларускае Ралыё Рацыя




