BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўразвяз пашырыў санкцыі супраць Ірана, звязаныя з падтрымкай РФ

Еўразвяз пашырыў санкцыі супраць Ірана, уведзеныя з-за падтрымкі Тэгеранам вайны Расеі супраць Украіны, а таксама ўзброеных арганізацый на Блізкім Усходзе і ў рэгіёне Чырвонага мора.

Фота: Shutterstock/saeediex

“Сённяшняе рашэнне ўводзіць забарону на экспарт, перадачу, пастаўку або продаж з ЕС у Іран кампанентаў, якія выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы і вытворчасці ракет і БПЛА”, — гаворыцца ў заяве Еўразвяза.

ЕЗ таксама забараняе любыя транзакцыі з партамі і шлюзамі, якія належаць, эксплуатуюцца або кантралююцца асобамі, якія трапілі пад санкцыі, або выкарыстоўваюцца для перадачы іранскіх БПЛА або ракет або звязаных з імі тэхналогій і кампанентаў у Расею.

У санкцыйныя спісы таксама дабаўлены чатыры юрыдычныя асобы і адзін чалавек, у тым ліку суднаходныя лініі Ісламскай Рэспублікі Іран (IRISL) і іх дырэктар Махамад Рэза Хіябані, а таксама тры расейскія суднаходныя кампаніі MG Flot, VTS Broker і Arapax. У ЕЗ лічаць, што названыя асобы маюць дачыненне да транспарціроўкі іранскіх беспілотнікаў, ракет і іх кампанентаў у Расею, праз Каспійскае мора.