Еўразвяз перадае Украіне 447 электрагенератараў. Яны будуць накіраваны ва Украіне са стратэгічных рэзерваў rescEU, размешчаных у Польшчы. Кошт абсталявання складае 3, 7 млн еўра.

Абсталяванне прызначана для аднаўлення электразабеспячэння бальніц, сховішчаў і службаў жыццезабеспячэння. Генератары будуць размеркаваны Міністэрствам развіцця абшчын і тэрыторый Украіны ў супрацоўніцтве з Украінскім Чырвоным Крыжом
«Камісія рашуча асуджае напады Расеі на найважнейшую энергетычную інфраструктуру і нанесены імі гуманітарны ўрон. ЕЗ не дазволіць Расеі замарозіць Украіну і працягне аказваць дапамогу ўкраінцам у пераадоленні гэтай зімы», – гаворыцца ў заяве Еўракамісіі.
***
Амаль 6 тысяч дамоў засталіся без цяпла з-за начнога абстрэлу Кіева 24 студзеня.
У выніку масіраванага нападу і пашкоджанняў аб’ектаў крытычнай інфраструктуры ў Кіеве зноў без ацяплення засталіся амаль 6 тысяч жылых дамоў. Пра гэта паведаміў у Telegram мэр сталіцы Украіны Віталь Клічко.
Паводле яго слоў, большасць адключаных дамоў – гэта будынкі, якія камунальныя службы ўжо двойчы падключалі або спрабавалі падключыць да цеплазабеспячэння пасля абстрэлаў 9 і 20 студзеня. Новыя пашкоджанні зноў прывялі да спынення падачы цяпла.
Акрамя таго, у горадзе зафіксаваны перабоі з водазабеспячэннем: праблемы назіраюцца на левым беразе Кіева, а таксама часткова на правым.
Паводле інфармацыі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, ноччу Расея выпусціла па ўкраінскіх рэгіёнах больш за 370 ударных дронаў і 21 ракету розных тыпаў.






