BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўразвяз працягнуў санкцыі супраць Расеі і дадаў туды новыя пункты

Санкцыі ўключаюць у сябе абмежаванні ў сферы гандлю, фінансаў, тэхналогіяў і тавараў падвойнага прызначэння, прамысловасці, транспарту і прадметаў раскошы.

Таксама санкцыі прадугледжваюць забарону на імпарт або транспарціроўку марскім транспартам сырой нафты і некаторых нафтапрадуктаў з Расеі ў Еўрапейскі Звяз, адключэнне ад SWIFT некалькіх расейскіх банкаў і прыпыненне вяшчання і ліцэнзій некалькіх пра крамлёўскіх СМІ ў Еўразвязе.Таксама Еўразвяз абнавіў спіс персанальных санкцый, якія накладаюцца на асоб, якіх Еўропа лічыць парушальнікамі правоў і свабод чалавека.

«Еўразвяз заклікае Расею неадкладна і безумоўна вызваліць усіх, хто заключаны ў турму паводле палітычна матываваных абвінавачанняў. ЕЗ рашуча асуджае палітычна матываванае рашэнне маскоўскага суду прысудзіць Уладзіміру Кара-Мурзу 25 гадоў пазбаўлення волі», – заявілі ў Еўразвязе.