BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўразвяз рыхтуе новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Міністры замежных спраў краін Еўрапейскага Звязу ў панядзелак, 16 снежня, абмяркуюць новы пакет санкцый у дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Пра гэта паведаміў высокапастаўлены чыноўнік на брыфінгу ў Бруселі. Ён назваў сітуацыю ў Беларусі вельмі складанай і нагадаў, што ў краіне не менш як 1300 палітзняволеных, пры гэтым на 26 студзеня назначаны выбары прэзідэнта. “Гэта можна называць выбарамі, але мы гаворым, што Лукашэнка проста афіцыйна прызначае сябе прэзідэнтам на сёмы мандат”, – сказаў чыноўнік.

Па словах крыніцы DW, у Еўразвязе лічаць, што гэтыя выбары не будуць ні свабоднымі, ні сумленнымі. “Зыход выбараў ужо вядомы, але мы хочам паслаць сігнал”, – сказаў яшчэ адзін еўрапейскі дыпламат.

На гэтым тыдні ў Бруселі прайшлі Дні Беларусі. ЕЗ таксама аб’явіў аб выдзяленні 30 мільёнаў еўра для далейшай падтрымкі беларусаў.