BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўразвяз скараціў штат у менскім прадстаўніцтве

Гэтую інфармацыю пацвердзіў 1 кастрычніка «Позірку» афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай службы замежных дзеянняў Петар Стана.

Паводле яго, прынятая мера абумоўленая сённяшняй сітуацыяй у Беларусі і роўнем двухбаковых адносінаў Менску і Еўразвязу. Пры гэтым, адзначыў Петар Стана, адкліканыя супрацоўнікі працягнуць у Бруселі «сваю важную працу, звязаную з Беларуссю». «Палітыка ЕЗ у дачыненні да Беларусі застаецца нязменнай. У прыватнасці, Еўразвяз па-ранейшаму прыхільны падтрымцы народа Беларусі», — падкрэсліў прадстаўнік Еўрапейскай службы замежных дзеянняў.