У пятніцу 18 ліпеня краіны ЕЗ падпісалі новы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі з-за вайны ва Ўкраіне, у тым ліку зьніжэньне абмежаваньня цэн на экспарт нафты з Расеі.
Раней прэмʼер-міністар Славаччыны Роберт Фіца паведаміў, што Браціслава 18 ліпеня падтрымае 18-ы пакет антырасейскіх санкцый Еўразвязу.

«ЕЗ толькі што ўхваліў адзін са сваіх самых моцных на сённяшні дзень пакетаў санкцый супраць Расеі», — заявіла кіраўніца знешняй палітыкі Еўразвязу Кая Калас. «Мы яшчэ больш скарачаем ваенны бюджэт Крамля, пераследуем яшчэ 105 караблёў ценявога флоту, іх пастаўшчыкоў і абмяжоўваем доступ расейскіх банкаў да фінансавання. Трубаправоды «Паўночны паток» будуць забароненыя, .— зазначыла Кая Калас.
18 пакет санкцый прадугледжвае таксама санкцыі супраць беларускіх банкаў і прадрыемстваў ВПК.






