BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўразвяз вызначыў аб’ём фонду салідарнасці ў межах міграцыйнага пакта

Краіны Еўрапейскага звяза ўзгаднілі аб’ём фонду салідарнасці, які будзе дзейнічаць у межах міграцыйнага пакта, што ўступіць у сілу летам 2026 года.

Як паведамілі ў прэс-службе Рады ЕЗ, «арыентыровачны аб’ём фонду салідарнасці на 2026 год складае 21 000 перасяленняў або іншых мер салідарнасці, альбо фінансавыя ўзносы ў памеры 420 мільёнаў еўра».

Міграцыйны пакт прадугледжвае тры шляхі, па якіх краіны-чальцы могуць выказаць салідарнасць у вырашэнні міграцыйных праблем: перасяленне мігрантаў, фінансавую падтрымку або альтэрнатыўныя меры салідарнасці.

Асноўнымі атрымальнікамі падтрымкі стануць Кіпр, Грэцыя, Італія і Іспанія — краіны, якія сутыкаюцца з найбольш інтэнсіўным міграцыйным ціскам.

«Аўстрыя, Балгарыя, Харватыя, Чэхія, Эстонія і Польшча прызнаныя краінамі, што сутыкнуліся са значнай міграцыйнай сітуацыяй у сувязі з кумулятыўным ціскам мінулых гадоў. Гэтыя краіны могуць запытаць поўны або частковы вылік са сваіх узносаў у фонд салідарнасці», — адзначаецца ў паведамленні Рады ЕЗ.

8 снежня бакі дасягнулі палітычнага пагаднення. Яго яшчэ трэба афіцыйна ўхваліць — гэта адбудзецца да канца года.

Беларускае Радыё Рацыя