Польшча атрымала часовае вызваленне ад механізму перасялення мігрантаў у Еўрапейскім Звязе, пацвердзілі міністры ўнутраных спраў ЕЗ на сустрэчы ў Брусэлі ў панядзелак, паведамляе “Польскае радыё”.

Гэта выключэнне таксама распаўсюджваецца на Аўстрыю, Харватыю, Чэхію і Эстонію, якія аналагічным чынам запыталі вызваленне ад так званага “Фонду салідарнасці”.
У выпадку з Польшчай міністры спаслаліся на высокія выдаткі на ахову яе ўсходняй мяжы з Беларуссю, а таксама на тое, што краіна прымае вялікую колькасць ваенных бежанцаў з Украіны.
У адпаведнасці з пагадненнем, дзяржавы-сябры павінны альбо прымаць мігрантаў з краін, якія сутыкнуліся з іх наплывам, альбо плаціць па 20 тыс еўра за кожнага чалавека, якога яны не прымаюць.
“Мы сказалі, што не будзем прымаць бежанцаў у рамках гэтага механізму і выплочваць якія-небудзь кампенсацыі, так што гэта добры дзень”, – заявіў міністр унутраных спраў Польшчы Марцін Кірвіньскі, адзначыўшы, што чакае, што пагадненне будзе дзейнічаць цягам многіх гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя






