BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўразвяз зацвердзіў 17-ы пакет санкцый супраць Расеі

Савет Еўрапейскага звяза ў аўторак, 20 траўня, зацвердзіў 17-ы пакет санкцый супраць Расейскай Федэрацыі.

Пра гэта паведаміла высокі прадстаўнік ЕЗ па знешніх адносінах і палітыцы бяспекі Кая Калас у сацыяльнай сетцы Х.

“ЕЗ ухваліў 17-ы пакет санкцый супраць Расеі, накіраваны супраць амаль 200 караблёў ценявога флоту. Новыя меры таксама датычацца гібрыдных пагроз і правоў чалавека”, – заявіла яна.

Таксама, паводле слоў Калас, рыхтуюцца новыя санкцыі супраць Расеі.

“Чым даўжэй Расея вядзе вайну, тым больш жорсткай будзе наш адказ”, – дадала высокі прадстаўнік ЕЗ па знешніх адносінах і палітыцы бяспекі.