BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўразвяз заявіў, што гатовы абараняць суверэнітэт Даніі

Здымак ілюстрацыйны

Еўрапейскі Звяз цалкам падтрымлівае Данію на фоне напружанасці вакол Грэнландыі і заяўляе, што гатовы абараняць яе суверэнітэт. Пра гэта заявіў кіраўнік Еўрарады Антоніу Кошта ў інтэрв’ю Euronews. Ён адзначыў, што ЕЗ прынцыпова абараняе міжнародныя нормы і суверэнітэт сваіх краін-чальцоў. Напружанасць узрасла пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не выключыў магчымасці эканамічнага і вайсковага прымусу ў дачыненні да Грэнландыі. У адказ Данія падкрэсліла, што выспа застанецца часткай яе каралеўства.

Беларускае Радыё Рацыя